23 і 24 ліпеня на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» ў 13-ы раз пройдзе міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры "Наш Грунвальд".
Традыцыйна мерапрыемства будзе прысвечанае ваеннай і свецкай культуры, звычаям нашых продкаў. Галоўнай жа падзеяй найстарэйшага і найбуйнейшага фестывалю Беларусі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі стане адраджэнне самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, што адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучаснай Беларусі) і Каралеўства Польскага.
Цягам двух фестывальных дзён будуць ладзіцца:
– рыцарскі турнір у пешым страі ў фармаце «шчыт-меч»;
– турнір алебардыстаў і капейшчыкаў;
– турнір лучнікаў;
– турнір рыцарскіх атрадаў (баі «пяцёрак»);
– масавыя бітвы – бугурты (штурм замка, «бітва на мосце» і іншыя);
– сярэднявечныя манеўры;
– «Бітва Двароў»;
– прафбаі па гістарычным сярэдневяковым баі;
– конны турнір.
У цэнтры гістарычнага блока падзей апынецца маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы.
#нашгрунвальд
#нашгрюнвальд